«Давайце скончым гэтую драчку». Лукашэнка зноў начапіў тогу міратворца
15.08.2024 / 17:36
15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» сярод іншага зноў загаварыў пра мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай.
Фота: Getty Images
«Давайце сядзем за стол перамоваў і скончым гэтую драчку. Яна ні ўкраінскаму народу, ні расіянам, ні беларусам не патрэбная. Яна патрэбна ім.
Я не магу прывесці факты, дзе яны ў адкрытую кажуць — высокапастаўленыя людзі. Даслоўна: «Хай б'юць адзін аднаго — украінцы, рускія — няхай у гэтым катле ўсе падохнуць».
Гэта высокапастаўленыя асобы пра гэта кажуць. Амерыканскага паходжання», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён падчас гэтага інтэрв'ю заявіў, што не будзе ўжываць размешчаную ў Беларусі расійскую ядзерную зброю, пакуль «не наступяць на нашу дзяржаўную мяжу, яна ж — мяжа нашай Саюзнай дзяржавы».