У Расіі зноў арыштавалі па крымінальнай справе амерыканца
14 жніўня грамадзянін ЗША Джозэф Татэр быў арыштаваны ў Маскве на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве. Цяпер жа Мяшчанскі суд Масквы прыняў рашэнне ўтрымліваць яго ў СІЗА да 14 кастрычніка. Супраць амерыканца завялі крымінальную справу аб прымяненні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады, не небяспечнага для жыцця і здароўя (ч. 1 арт. 318 КК РФ).
15.08.2024 / 19:04
Джозэф Татэр
Сцвярджаецца, што грамадзянін ЗША 1978 года нараджэння беспаспяхова спрабаваў засяліцца ў гатэль на праспекце Міру ў Маскве, пры гэтым нецэнзурна лаяўся як на рускай, так і на ангельскай мове.
Па версіі суразмоўцы агенцтва «Інтэрфакс», Джозэфу Татэру было адмоўлена ў засяленні, паколькі ў яго не было міграцыйнай карты, а таксама з-за агрэсіўных паводзін. З гатэля яго даставілі ў паліцэйскі аддзел, дзе ён нібыта ўдарыў па перадплеччы і штурхнуў супрацоўніцу паліцыі, сцвярджае крыніца агенцтва.
У Расію амерыканец нібыта прыехаў па турыстычнай візе ў канцы ліпеня.
«Рыка Крыгер быў упэўнены, што калі не прывядуць Красікава, абмен сарвецца»
У Польшчы патлумачылі, чаму расійскага шпіёна Рубцова не абмянялі на Пачобута