У Магілёве трохгадовы хлопчык пакалечыўся, зваліўшыся з няспраўнай горкі
Падчас катання на няспраўнай горцы ў Магілёве 3-гадовы хлопчык зламаў некалькі костак чэрапа, паведамляе Mogilev.online на падставе сведчання свайго чытача.
15.08.2024 / 20:04
«Дзіця хацела скаціцца з горкі, але раптам на хуткасці вылецела за межы канструкцыі на вышыні каля 2 метраў ад зямлі», — паведаміў чытач выданню.
У выніку падзення дзіця атрымала сур'ёзныя траўмы: пераломы цемянной і патылічнай костак з пераходам на аснову чэрапа. Хлопчыка паклалі ў бальніцу.
У Беларусі ўпершыню правялі ўнікальную аперацыю дзіцяці — сэрца спынялі на 2,5 гадзіны
У Скідзелі шасцігадовая дзяўчынка здзекавалася з мёртвага ката
У Слуцкім раёне ў полі загінуў 11-гадовы хлопчык
Пайшоў папіць і заблукаў. Сталі вядомыя падрабязнасці знікнення хлопчыка ў Шчучынскім раёне