55-гадоваму бізнэсмену Ягору Волкаву прысудзілі тры гады калоніі за данаты і ўдзел у пратэстах

Прысуд вынеслі тры месяцы таму, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

16.08.2024 / 07:14

Ягор Волкаў. Фота: Укантакце

Ягору Волкаву 55 гадоў. Ён мінчук, вучыўся ў 50-й школе. Пасля скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

З 1990-х Волкаў пачаў займацца бізнэсам. Вядома, што яго сфера — гэта грузаперавозкі, у тым ліку вадкіх грузаў. Бізнэс мужчыны даволі буйны, аўтапарк яго фірмы — да сотні грузавых аўто.

Дата затрымання Волкава невядомая. Суд над ім пачаўся напрыканцы красавіка, а скончыўся напрыканцы мая 2024 года. Яго абвінавачвалі па артыкуле 361-2 КК, «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» і 342 КК, «удзел у пратэстах». Судзіла яго Тамара Унукевіч у Мінскім гарадскім судзе, якая засвяцілася ў асноўным у адхіленні скаргаў па розных палітычных прысудах.

Стала вядома, што Волкаву прысудзілі 3 гады калоніі за адно ахвяраванне і фота з пратэстаў. Іншыя акалічнасці справы невядомыя. Прысуд уступіў у сілу 23 ліпеня.

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Nashaniva.com