Мінпрацы назвала памер сярэдняй пенсіі

Сярэдняя пенсія па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў чэрвені ў Беларусі склала каля 812 рублёў. У краіне пенсіі па ўзросце атрымліваюць больш за 2,4 млн чалавек, паведамляе Мінпрацы і сацабароны.

16.08.2024 / 07:31

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Пры гэтым сярэдняя выплата за шэсць месяцаў года дасягнула 798,58 рубля. Рэальны рост да гэтага ж перыяду 2023-га — на 10,9%. Што тычыцца чэрвеня 2024-га да чэрвеня 2023-га, то паказчык павялічыўся на 9,2%.

З 1 кастрычніка 2022 года ў Беларусі працуе добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі. Такой магчымасцю ўжо скарысталіся больш за 32 тысячы чалавек.

Намінальны налічаны сярэдні заробак у чэрвені склаў 2270 рублёў (прыкладна 1952 рублі «чыстымі»).

Nashaniva.com