Байдэн сустрэўся з Кара-Мурзой у Белым доме

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыняў у Белым доме расійскага апазіцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу і яго сям'ю, піша «Настоящее время».

16.08.2024 / 09:47

«Уладзімір правёў два з паловай гады ў несправядлівым зняволенні ў Расіі за тое, што выступаў супраць вайны Расіі ва Украіне. Сёння яго сям'я зноў разам», — напісаў Байдэн у сацсетцы X.

I welcomed Vladimir Kara-Murza and his family to the White House today to celebrate his return to America.

Vladimir spent two and a half years unjustly imprisoned in Russia for speaking out against Russia’s war in Ukraine.

Today his family is whole once more. pic.twitter.com/5NopnA2HnW

— President Biden (@POTUS) August 16, 2024

Два тыдні таму, калі адбыўся маштабны абмен палітвязнямі, Уладзіміра Кара-Мурзу вывезлі ў Германіі, а яго сям'я была ў Белым доме і ў прысутнасці прэзідэнта ЗША тэлефанавала з Авальнага кабінета бацьку і мужу.

Уладзімір Кара-Мурза быў прысуджаны ў Расіі да 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» пра расійскае войска і дзяржаўнай здрадзе. Гэта адзін з самых жорсткіх прысудаў, вынесеных палітычным зняволеным у сучаснай Расеі.

1 жніўня 2024 года Кара-Мурза быў вызвалены ў рамках вялікага абмену паміж ЗША, Расіяй і іншымі краінамі. На прэс-канферэнцыі пасля вызвалення палітык сказаў, што ні ён, ні Ілля Яшын, ні Андрэй Півавараў не пісалі прашэння аб памілаванні. Палітык дадаў, што аднойчы плануе вярнуцца ў Расію.

У інтэрв'ю ў інтэрв'ю Washington Post Уладзімір Кара-Мурза сказаў, што пасля падзення пуцінскага рэжыму расійскаму народу трэба будзе вялікая праца над памылкамі.

У маі 2024 года палітык атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за калонкі для выдання. Арганізатары прэміі адзначылі, што Кара-Мурза пісаў калонкі, усведамляючы ўсю небяспеку, але настойваючы на дэмакратычнай будучыні Расіі.

Сям‘я вызваленага палітвязня Кара-Мурзы пазваніла яму з Авальнага кабінета ў прысутнасці Байдэна. Той быў уражаны

Уладзімір Кара-Мурза ў размове з Байдэнам: Я быў упэўнены, што памру ў турме

Nashaniva.com