Санковіч расказала, як беларускіх спартсменаў прымалі ў Парыжы
Генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі гімнастка Ксенія Санковіч падзялілася ўражаннямі ад удзелу беларускай дэлегацыі ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
16.08.2024 / 12:55
Ксенія Санковіч. Скрын відэа: ont_by / YouTube
У эфіры АНТ яна расказала, што беларусаў прымалі «вельмі добра».
«Я не ведаю, наколькі гэта было шчыра, але мы не адчувалі ніякага ціску, ніякага негатыву. І ўсе спартсмены ў інтэрв'ю гэта пацвярджалі. Не было ніякай агрэсіі», — адзначыла Санковіч.
Па яе словах, калі суразмоўцы даведваліся, што яны з Беларусі, то рэакцыя была заўсёды станоўчай. «Я не ведаю, магчыма, гэта такая еўрапейская ветлівасць».
Гімнастка дадала, што беларуская дэлегацыя вельмі перажывала адносна таго, як будзе прынята.
«Не хацелася, каб на спартсменаў быў яшчэ большы ціск, бо ў іх хапае розных праблем. Хацелася іх ад гэтага адгарадзіць, каб яны сканцэнтраваліся толькі на выступленні», — дзеліцца Санковіч.
«А калі сталі заваёўваць медалі, то яны сказалі: «Ну, рабяты. Прыехалі, склад маленькі, два гады не выступалі. Умовы такія складаныя — і выступаеце. Ну, проста «брава».
Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам
Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?
Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог