БЕЛ Ł РУС

Нерухомасць

У Мінску з'явіцца «Казахстанскі квартал». Дзе ён размесціцца?

16.08.2024 / 12:56

Nashaniva.com

А дамы з беларускім каларытам пабудуюць у Казахстане.

Ілюстрацыйнае фота Tochka.by

У сталіцы хутка з'явіцца «Казахстанскі квартал». Пра гэта ў інтэрв'ю Мінск-Навінам расказала кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка.

Новы квартал раскінецца на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Чыгуначнай. Там плануюць пабудаваць каля 40 тысяч квадратных метраў жылля.

Праектаванне пачнецца ўжо сёлета — такая сур'ёзная справа давераная «Мінскпраекту».

У Казахстане з'явіцца «Мінскі квартал». Пра гэта прэм'ер-міністры дзвюх краін дамовіліся яшчэ падчас сустрэчы ў 2002 годзе.

«Казахстанскі квартал» збіраюцца пабудаваць на месцы, дзе некалі меркавалася ўзвесці жылы комплекс «Белыя сады».

Раней гэтую тэрыторыю займаў завод «Сантэхдэталь», паведамляе Tochka.by.

Усе дамы будуць з казахстанскім каларытам. Зараз узгадняецца афармленне. Комплекс плануюць зрабіць панэльным.

Хутчэй за ўсё, дамы будуць пабудаваны для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Узвядзенне новага квартала пачнецца не раней за другую палову 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула