Кубракоў: Ліпскі накіраваў пісталет у твар міліцыянту. Ён вёў прыцэльны агонь, але ніхто не здрыгануўся

Кіраўнік МУС распавёў пра затрыманне са стральбой падазраванага ў забойстве Аляксандра Ліпскага.

16.08.2024 / 14:10

Скрыншот відэа МУС

Іван Кубракоў растлумачыў, што затрыманне праходзіла ў шматкватэрным доме на праспекце газеты «Звязда». Па словах міністра, Ліпскі накіраваў баявы пісталет у твар супрацоўніку міліцыі.

«Прыбыўшы па адрасе на праспекце газеты «Звязда», міліцыянты сутыкнуліся з узброеным супрацівам. Злачынец накіраваў баявы пісталет у твар супрацоўніку. І ў гэтай сітуацыі ўсё вырашалі долі секунды. Нягледзячы на прыцэльны агонь нападніка, ніводны з групы (затрыманне праводзілі пяць байцоў АМАПа), не здрыгануўся», — заявіў Кубракоў у інтэрв'ю прэс-службе МУС.

Паводле яго слоў, супрацоўнікі міліцыі стаялі да апошняга, пакуль злачынец не быў абясшкоджаны. 

Забойства ў Серабранцы: Ліпскі хацеў забіць не 33-гадовую суседку, а яе сястру. Але памыліўся, бо тыя памяняліся кватэрамі

Што вядома пра хлопца, якога вінавацілі ў забойстве ў Серабранцы і застрэлілі пры затрыманні

«Ліквідаваны». У бальніцы памёр хлопец, якога сёння затрымалі за забойства. Ён хаваўся разам з маці тры гады

Nashaniva.com