Пасля чатырох дзён шторму рубель супакоіўся

На таргах 16 жніўня даляр вырас на 0,23 капейкі да 3,1516 беларускага рубля.

16.08.2024 / 13:33

Чатыры дні на гэтым тыдні фіксаваліся вялікія ваганні валют.

У панядзелак і аўторак даляр сумарна падаражаў на 10,2 капейкі дабраўшыся да адзнакі 3,2269 беларускага рубля.

У сераду даляр апусціўся на 1,69 капейкі, а ўчора на 6,07 капейкі да 3,1493.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775. Максімум быў 18 красавіка — 3,2809 рубля, мінімум 5 жніўня — 3,0916.

Еўра сёння патаннеў роўна на дзве капейкі да 3,47.

Расійскі рубель падаражэў на 1,46 капейкі да 3,5465 за 100 адзінак.

Кітайскі юань патаннеў на 0,76 капейкі да 4,4224 за 10 адзінак.

Nashaniva.com