У Беларусі пачнуць рэгуляваць цэны на кансультацыі дактароў у прыватных медцэнтрах. І гэта не адзінае новаўвядзенне
З лістапада чыноўнікі будуць вырашаць, колькі павінна каштаваць кансультацыя ў доктара-спецыяліста. Тарыфы стане кантраляваць Мінздароўя, узгадняючы іх з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
16.08.2024 / 17:48
Ілюстрацыйны здымак: Belarus Health Ministry via AP
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 15 жніўня 2024 года. Яна пачне дзейнічаць з 1 лістапада 2024-га.
Гэта не адзінае новаўвядзенне, якое закране галоўным чынам прыватны сектар медыцыны. Ужо набыла моц пастанова Мінздароўя, якая абавязвае арганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі, уключаць у цану набыццё лекавых прэпаратаў і медыцынскіх вырабаў, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні платных медыцынскіх паслуг. З гэтага моманту выключаецца магчымасць прымянення гандлёвых надбавак у гэтым сегменце медыцынскіх паслуг.
Растлумачым на простым прыкладзе. Раней прыватныя лабараторыі маглі пазначыць на сайце адну цану аналізу, а на касе высвятлялася, што неабходна даплаціць за інструменты, якія будуць выкарыстоўвацца падчас маніпуляцыі. Цяпер кошты расходнікаў павінны адразу быць уключаны ў кошт аналізу.
Паход да гінеколага скончыўся скандалам — мінчанка ваюе з прыватным медцэнтрам
Цяпер у Беларусі, каб зрабіць ЭКА, патрэбна даведка ад псіхіятра. З’явіліся і іншыя абмежаванні