Камісаранка адрэагаваў на навіну пра будучы суд

Комік знайшоў, за што падзякаваць беларускім сілавым органам.

16.08.2024 / 16:15

Слава Камісаранка. Скрыншот відэа 

Следчы камітэт паведаміў, што на коміка Славу Камісаранка адкрыта спецвытворчасць — гэта значыць, яго будуць судзіць завочна. Коміка абвінавачваюць па некалькіх артыкулах: распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), паклёп на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абраза Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК).

@nashaniva Мемы смешныя, а сітуацыя з Чык-Чырыкам — страшная #беларусь #стендап #славакомиссаренко #беларусь #чыкчырык #белорусы ♬ Comedy Funny - Yenna Sound

Стэндапера дзяжурна запрасілі з'явіцца ў Мінску.

«Вельмі хацеў з'явіцца, на жаль, не атрымалася. Дзякуй, што ёсць магчымасць дыстанцыйна вырашыць пытаннечка», — пажартаваў Камісаранка ў сацсетках у адказ на гэта.

Скрыншот сторыс Камісаранкі

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі

Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта

Слава Камісаранка: Я цяпер жыву адзін

Nashaniva.com