У Светлагорску перадавіцу вытворчасці і шматдзетную маці судзілі за распаўсюд «экстрэмізму»

У Светлагорскім раённым судзе 16 жніўня вёўся адміністрацыйны працэс супраць Ірыны Субоцінай, піша «Гомельская Вясна».

16.08.2024 / 16:33

Ірына Субоціна

На жанчыну было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.

Пастанову выносіла суддзя Ганна Гулевіч. Прысуд высвятляецца праваабаронцамі.

Вядома, што жанчына з такім іменем і прозвішчам больш за 20 год працуе ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат».

Пра Ірыну Субоціну у 2023 годзе пісала раённая газета «Светлагорскія навіны». Ірына — шматдзетная маці, у 2010 годзе яна была ўзнагароджаная Ордэнам Маці за выхаванне 5 дзяцей. Таксама Ірына Субоціна добра спраўлялася са сваімі прафесійнымі абавязкамі і за гэта яе ў 2013-м узнагародзілі ганаровай граматай таварыства, а ў 2021-м занесді на Дошку гонару прадпрыемства за «добрасумленную працу і поспехі ў рабоце».

36-гадовую мінчанку асудзілі да 13 гадоў калоніі за забойства немаўля

55-гадоваму бізнэсмену Ягору Волкаву прысудзілі тры гады калоніі за данаты і ўдзел у пратэстах

Палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі, асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

Nashaniva.com