Пасажыр раптам саскочыў з матацыкла, калі той выехаў на сустрэчку ВІДЭА

Відэа, знятае з аўтамабільнага рэгістратара, на якім два чалавекі на матацыкле аказаліся ў небяспечнай сітуацыі.

17.08.2024 / 12:32

На кадрах відаць, як матацыкл выязджае на сустрэчную паласу, дзе ў гэты момант знаходзіліся аўтамабілі. Раптам пасажыр вырашаецца на адчайны ўчынак — ён саскоквае з матацыкла на хаду, падае на траву, куляецца і цудам застаецца на нагах, пазбегнуўшы траўмаў, паведамляе Onliner.

Кіроўца матацыкла тым часам хутка зарыентаваўся, рэзка павярнуў налева, каб адысці ад аўтамабіляў, і спыніўся, чакаючы свайго спадарожніка. Інцыдэнт, нягледзячы на сваю небяспеку, скончыўся без сур'ёзных наступстваў. Выглядаў такі манеўр вельмі небяспечна.

— Усё адбылося 16 жніўня ў Мастах на праспекце Міру. Пасажыр хутчэй спецыяльна скача, а не падае. Відаць, як ён адштурхваецца, а кіроўца яго чакае потым. Сумка паляцела на дрэва пры скачку. Кіроўца ехаў за машынай, і відаць, што ён мэтанакіравана ішоў на абгон па сустрэчнай, — распавядае сведка.

Nashaniva.com