У Бабруйску перакулілася машына хуткай дапамогі, якая ехала на выклік

Двух медыкаў даставілі ў бальніцу.

17.08.2024 / 15:08

Сёння каля 11:00 68-гадовы кіроўца Lada на перакрыжанні вуліц Мінская — Гагарына не саступіў дарогу аўтамабілю хуткай дапамогі, які рухаўся на выклік з уключанымі маячкамі і сірэнай на забараняльны сігнал святлафора.

Машына перакулілася, а два медработнікі дастаўлены ў бальніцу для абследавання, паведамляе абласное ДАІ.

Nashaniva.com