Парушальнікаў правіл дарожнага руху сталі вылічваць у Беларусі з дапамогай дронаў
У кожным рэгіёне ў Дзяржаўтаінспекцыі ёсць квадракоптары. З іх дапамогай выяўляюць парушальнікаў ПДР, піша sb.by.
17.08.2024 / 15:25
Дзяніс Гучак, фота sb.by
На борце беспілотніка ёсць камера. Праз яе відэа транслюецца на тэлефон дзяржаўтаінспектара падчас працы. Квадракоптары выкарыстоўваюць на найбольш небяспечных участках дарогі. Гаворка ідзе пра месцы, дзе фіксуюць вялікую колькасць ДТЗ з траўмамі пасажыраў і кіроўцаў.
Таксама дроны прымяняюць у гадзіны пік пры напружанай сітуацыі на дарогах.
«Выкарыстанне квадракоптараў дазваляе кантраляваць парадак на дарозе на значнай адлегласці ад месца дзяжурства экіпажа ДАІ. І рабіць гэта незаўважна для ліхачоў, то ёсць падміргнуць фарамі і тым самым папярэдзіць іншых кіроўцаў не атрымаецца. Яшчэ адзін плюс — бяспека супрацоўнікаў ДАІ. Яны не падвяргаюцца рызыцы пры працы на дарозе. Таксама дроны дапамагаюць паменшыць колькасць задзейнічаных для кантролю за парадкам інспектараў», — кажа намеснік начальніка службы спецыяльных мерапрыемстваў спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Дзяніс Гучак.
Батарэйкі хапае хвілін на 50. Калі ўзровень зараду падае да 15 адсоткаў, дрон аўтаматычна вяртаецца на базу — пункт узлёту запамінае.