У Брэсце турыстаў, якія адпачывалі ў палатцы, ледзь не пераехаў грузавік
Усё адбылося гэтай ноччу ў папулярнай брэсцкай зоне адпачынку Красны Двор, піша «Анлайнер». Паводле сведчання відавочцаў, каля другой гадзіны ночы людзі пачулі трэск і крыкі. Выбегшы з палатак, яны ўбачылі, што грузавік рухаўся заднім ходам проста на палатку іх сяброў.
17.08.2024 / 17:48
Відавочцы кінуліся да машыны, каб спыніць яе. Адзін з хлопцаў выбіў ключ з замка запальвання, а іншыя паспрабавалі выцягнуць кіроўцу, які, паводле іх слоў, быў нецвярозы.
«Кіроўца сказаў, што прыехаў на возера, каб паскакаць з борта грузавіка», — сказаў адзін з відавочцаў.
Грузавік спыніўся за лічаныя метры ад палаткі з людзьмі. На месца здарэння выклікалі міліцыю, але да іх прыбыцця кіроўца грузавіка ўцёк у лес. Адзін з ягоных сяброў застаўся ў кабіне, а дзяўчына, што была з імі, паспрабавала зрабіць выгляд, што з кіроўцам незнаёмая.
«Пазней высветлілася, што ў кіроўцы грузавіка не было пасведчання кіроўцы ўжо год. Пасля дачы паказанняў міліцыі адпачывальнікаў адпусцілі дадому. Асобны дзякуй хлопцу, які выцягнуў ключ. Упэўнены, парушальнікі з'ехалі б, калі б не ён», — дадаў адзін з удзельнікаў падзеі.
У Мінску п'яны кіроўца пашкодзіў сем аўтамабіляў
П'яны кіроўца ледзь не знёс слуп у Мінску
У Гомелі бяспраўнік збіў дзіця ў двары, калі малы пабег глядзець на кацянят