«Ілан Маск, дон, будзе задаволены». Пакуль кадыраўцы ваююць на Куршчыне, сам Кадыраў ладзіць клаўнаду ў Чачні
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што збіраецца адправіць на вайну ва Украіну кібертрак Tesla з кулямётам.
17.08.2024 / 22:06
«Я з задавальненнем адчуў новую тэхніку і асабіста пераканаўся, што не выпадкова яго называюць «Кіберзвер». Сапраўдная няўразлівая і хуткая жывёліна. […] Зыходзячы з такіх выдатных характарыстык, кібертрак хутка будзе адпраўлены ў зону СВА, дзе будзе запатрабаваны ў адпаведных умовах», — сказаў Кадыраў у сваім тэлеграм-канале.
Таксама ён падзякаваў уладальніку Tesla Ілану Маску і запрасіў яго ў Грозны, адзначыўшы, што расійскае МЗС, відаць, будзе не супраць такой паездкі.
Апошнім часам ходзяць размовы, што здароўе Рамзана Кадырава вельмі пахіснулася. У маі «Новая газета Еўропа» апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне». У тым ліку і каб развеяць гэтыя чуткі, Кадыраў імкнецца як мага часцей звяртаць на сябе ўвагу, як і ў мінулыя часы, рознымі эксцэнтрычнымі выхадкамі.
Хворы Кадыраў таемна ажаніў сваіх непаўналетніх сыноў
Чатыры жонкі Рамзана Кадырава, якія нарадзілі яму 14 дзяцей: хто яны
Скарміў чалавека льву. Пяць дзікіх гісторый пра Рамзана Кадырава
Кадыраў выклаў відэа са спартыўнай залы на фоне навінаў пра небяспечную хваробу
«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы