УСУ пашкодзілі яшчэ адзін мост цераз Сейм у Курскай вобласці

УСУ пашкодзілі яшчэ адзін мост цераз раку Сейм — у вёсцы Званае Глушкоўскага раёна Курскай вобласці. Пра гэта пішуць расійскія і ўкраінскія тэлеграм-каналы. 16 жніўня, нагадаем, авіяўдарам быў знішчаны мост у Глушкове.

18.08.2024 / 07:37

Пашкоджаны мост праз Сейм. Фота: тэлеграм-каналы

На тым участку ракі ўсяго ёсць тры масты. Пры іх знішчэнні тэрыторыя Курскай вобласці, што знаходзіцца на поўдзень ад Сейма, трапіць у ізаляцыю, расійскім войскам будзе цяжка яе абараняць. 

«Такім чынам, у Глушкоўскім раёне застаўся адзіны мост у вёсцы Карыж, пасля відавочнага хуткага знішчэння якога забеспячэнне групоўкі УС РФ (у прыватнасці, прыгранічнага Цёткіна) ляжа на пантоны і лодкі. Аднак, у выпадку сур'ёзнага ціску праціўніка, такіх шляхоў забеспячэння можа і не хапіць», — піша расійскі тэлеграм-канал «Вайсковы інфарматар».

Nashaniva.com