Цяпло і навальніцы. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні
Лета яшчэ парадуе цёплым, а ў некаторых раёнах і гарачым надвор'ем.
18.08.2024 / 08:58
На тыдні 19-25 жніўня сярэдняя тэмпература чакаецца на 2-4 °C вышэй за норму. Аднак надвор'е стане насіць больш няўстойлівы характар, паколькі да цяпла дададуцца навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
У пачатку тыдня на надвор'е акажуць уплыў атмасферныя франты, якія прынясуць у панядзелак у большасць раёнаў Беларусі, а ў аўторак у паўднёва-ўсходнія раёны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Вільготнасць да 80%. Уначы ад 13 да 18°C, у дзённыя гадзіны ў панядзелак ад +23°C у Гродне да +33°C у Гомелі, у аўторак ад +20 да +27°C.
У сярэдзіне тыдня за кіраванне надвор'ем возьмецца антыцыклон з захаду Еўропы. Пераменная воблачнасць. Без істотных дажджоў. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Вільготнасць да 70%. Тэмпература ноччу ад + 13 да +18°C. Днём у сераду ад +23°C па паўночным захадзе да + 32°C па паўднёвым усходзе.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку другой паловы тыдня метэаўмовы стануць вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску і вільготныя, няўстойлівыя паветраныя масы. Лакальна пройдуць невялікія дажджы. Вільготнасць да 70%. Пад раніцу месцамі туман. Вецер умераны. Ноччу +12 … +17°C. Днём у чацвер ад + 19°C па поўначы да + 29°C у паўднёва-ўсходніх раёнах, у пятніцу — +19…+23°C.
У выхадныя — пераменная воблачнасць, абыдзецца без істотных дажджоў. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Вецер заходні, умераны. Вільготнасць да 70%. Уначы +13… + 17°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад + 23°C па паўночным усходзе да +31°C па паўднёвым захадзе. У нядзелю ад +19°C па ўсходзе да + 27°C па паўднёвым усходзе.