Аўтобус «Масква-Брэст» трапіў у аварыю — некалькі чалавек у бальніцы

Аварыя здарылася 18 жніўня каля шасці раніцы.

18.08.2024 / 10:52

Фота тут і далей: МУС

На аўтадарозе М1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі» ў Дзяржынскім раёне кіроўца аўтобуса міжнародных зносін «Масква-Брэст», па папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем. Ён з'ехаў у кювет і наехаў на прыдарожныя дрэвы.

У салоне знаходзіліся два кіроўцы і 46 пасажыраў. Тры чалавекі шпіталізаваныя.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, прычыны і ўмовы ДТЗ выяўляюцца, паведамляе МУС.

У Мінздароўі паведамілі, што ўсяго ў выніку ДТЗ пацярпелі 9 чалавек. Адзін з пацярпелых, шпіталізаваны ў Дзяржынскую ЦРБ, знаходзіцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

Nashaniva.com