Высветлілася, што помнік Леніну ў Суджы на месцы
Фота з пустым пастаментам у Суджы, на якім раней стаяў помнік Леніну, распаўсюдзілася па сацсетках 16 жніўня. Але высветлілася, што Ленін нікуды не знік.
18.08.2024 / 14:31
Так цяпер выглядае помнік Леніну ў Суджы. Фота: BBC
Паведамленне аб зносе помніка ў цэнтры горада Суджы, якое цяпер кантралююць украінскія войскі, апублікавалі шэраг медыя, дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўна і Мінкульт, але неўзабаве яго выдалілі.
Такое фота з Суджы разышлося ў шэрагу медыя і сацсетках 16 жніўня
Украінская служба BBC змагла праверыць гэтую інфармацыю. Крыніца медыя ў Суджы даслала відэа, знятае пасля абеду 17 жніўня, на якім відаць: помнік — на месцы, хоць і некалькі дзіравы з-за баявых дзеянняў.
А калі б яго знеслі ўкраінцы, гэта было б незаконна, сцвярджае член камітэта па нацбяспецы і абароне Фёдар Веніслаўскі.
«Я думаю, пасля стварэння ваеннай камендатуры, камендант і яго падначаленыя будуць сачыць за тым, каб помнікі культуры любыя, як бы яны нам падабаліся ці не падабаліся, не знасіліся, ні парушаліся нормы гуманітарнага права. Гэта можа быць расцэнена як парушэнне нормаў міжнароднага гуманітарнага права», — сказаў чыноўнік.