Стала вядома, колькі машын з ЗША, што замовілі беларусы да санкцый, захраслі ў порце Клайпеды

З 4 чэрвеня Літва і іншыя суседнія краіны ЕС не прапускаюць у Беларусь машыны, маладзейшыя за 5 гадоў і з аб'ёмам рухавіка ад 1,9 літра. Людзі, якія ўжо набылі аўто ў Штатах і адправілі машыны ў Клайпеду, не ведаюць, як іх забраць.

18.08.2024 / 16:31

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паводле тэлеканала АНТ, у Клайпедзе цяпер захраслі 4 тысячы машын беларусаў.

Ніякага выйсця пакуль ні пакупнікі, ні пасярэднікі, праз якія аўто набывалі ў ЗША, знайсці не могуць.

Разглядаюцца варыянты — адпраўляць аўто праз Грузію ці Турцыю. Гэта будзе каштаваць пакупнікам дадаткова да 5 тысяч еўра.

Кожны дзень прастою аўто ў порце, паведамляе тэлеканал, каштуе да 20 еўра, што таксама дадаткова выльецца ў круглую суму.

Як беларусам ездзіць праз мяжу на аўто, зарэгістраваных у ЕС, калі беларускія нумары акажуцца пад поўнай забаронай

Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь

«Падсанкцыйныя» аўто са Штатаў прапануюць дастаўляць у Беларусь праз Грузію. Наколькі гэта даражэй?

Nashaniva.com