У Бялыніцкім раёне патануў мужчына — яго надзіманы матрац лопнуў
На бераг мужчыну выцягнула жонка, але выратаваць яго не ўдалося, паведамляе Таварыства ратавання на вадзе.
18.08.2024 / 18:29
Фота: Таварыства ратавання на вадзе
Сям'я прыехалі адпачыць да вадаёма каля вёскі Рафалава ў Бялыніцкім раёне. Купацца там нельга, але мужчына вырашыў пакатацца на надзіманым матрацы.
Матрац раптам лопнуў, мужчына апынуўся ў вадзе. Жонка ў выніку выцягнула мужа на бераг, паспрабавала правесці сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Аднак дактары хуткай канстатавалі смерць мужчыны ад утаплення.
Ратавальнікі нагадваюць, што катанне на надзіманых матрацах забаронена.