Зяленскі назваў мэту УСУ у Курскай вобласці

У традыцыйным вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны расказаў пра падзеі на Данбасе і Харкаўскім напрамку, а таксама назваў мэтай УСУ ў Курскай вобласці стварэнне буфернай зоны.

19.08.2024 / 08:17

Ёсць за сёння добрыя, патрэбныя нам вынікі ў знішчэнні расійскай тэхнікі пад Тарэцкам [горад пад Бахмутам — НН]. І гэта ўсё — больш чым абарона для Украіны, гэта цяпер асноўная задача нашых абарончых дзеянняў у цэлым — знішчыць як мага больш расейскага патэнцыялу, патэнцыялу вайны, і праводзіць максімум контрударнай працы. У прыватнасці гэта і стварэнне буфернай зоны на тэрыторыі агрэсара — наша аперацыя ў Курскай вобласці.

Усё, што наносіць страты расейскай арміі, расійскай дзяржаве, іх абароне і іх эканоміцы — усё гэта дапамагае нам не дапускаць пашырэння вайны і набліжаць справядлівае заканчэнне гэтай агрэсіі. Справядлівы мір для Украіны», — сказаў Зяленскі.

«Што павінна адбыцца, каб усе гэтыя пеўні зразумелі — збярыся і сыдзі, бо вайна прыйшла». Эмацыйны маналог расійскага чыноўніка з-пад Суджы

КНДР назвала нападзенне УСУ на Курскую вобласць актам агрэсіі і тэрору

Nashaniva.com