Хто прыдумаў для Лукашэнкі новы стыль — бомберы з кароткім рукавом

Бомбер — гэта тып курткі з гумкай на рукавах і поясе. У час Другой сусветнай вайны іх прыдумалі для амерыканскі пілотаў. Для працоўных паездак Аляксандра Лукашэнкі ў спёку стварылі сваю мадэль.

19.08.2024 / 09:59

Лукашэнка ў працоўнай паездцы. Скрын відэа БТ

Адзенне Лукашэнку і многім чыноўнікам адшываюць у дзяржаўным атэлье LineA. Льняныя бомберы з кароткім рукавом, у якіх палітык не раз з'яўляўся на публіцы летам, зрабілі там жа.

@belarusnovosti Кто придумал новый стиль Лукашенко? #беларусь #лукашенко #бомбер #одежда #белорусы #александрлукашенко ♬ Giga Chad - sergionabeat

«Нам прывезлі тканіну Аршанскага льнокамбіната, і была задача нешта з гэтага зрабіць цікавае. Адзенне, якое можна ў камандзіроўку надзець і камфортна сябе адчуваць», — расказала на БТ Ірына Пятрова, вядучы канструктар аддзела падрыхтоўкі вытворчасці службы па аказанні бытавых паслуг, якая працуе з Лукашэнкам амаль 10 гадоў.

Лукашэнка ў працоўнай паездцы. Скрын відэа БТ

«І я, і краўцы, якія шыюць гэтыя рэчы, абавязкова адглядаем усе замежныя паездкі і па нашай краіне працоўныя візіты. Вельмі ганарымся, калі ён у нашым адзенні і добра выглядае, яму камфортна», — дадала яна.

Nashaniva.com