Лукашэнка праводзіць вялікую эканамічную нараду

На ёй заявіў, што Беларусь — гэта дзяржава для народа.

19.08.2024 / 11:57

Фота: Пул першага

Лукашэнка сёння праводзіць вялікую эканамічную нараду.

«Мы вельмі шмат гаварылі ў апошні час аб карэкціроўцы нашай жыллёвай палітыкі. Мы казалі аб тым, што прыярытэтам у нас было і застаецца забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў, вайскоўцаў і гэтак далей. Таму на нашай сустрэчы пытанне нумар адзін — спрашчэнне працэдур будаўніцтва і крэдытавання жылля», — цытуе яго словы тэлеграм-канал «Пул першага»

Лукашэнка зазначыў, што «ўсе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах людзей». І адной з нашых прыярытэтных задач было і застаецца забеспячэнне грамадзян жыллём.

Nashaniva.com