У Растоўскай вобласці другія суткі гарыць атакаваная беспілотнікамі нафтабаза

Атакавалі нафтабазу 18 жніўня, патушыць пажар не могуць ужо другія суткі. Пры гэтым расійскія ўлады кажуць пра пажар на прамскладзе.

19.08.2024 / 12:32

Скрыншот відэа ВЧК-АДПУ

Нафтабаза ў Пралетарску Растоўскай вобласці была атакаваная беспілотнікамі 18 жніўня. Прычым мясцовыя ўлады заяўлялі пра дзве хвалі нападаў дронаў, якія расійскія СПА нібыта адбілі.

Тым не менш на нафтабазе пачаўся моцны пажар. Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заяўляў пра тое, што гараць прамсклад і дызельнае паліва, а ўзнік пажар, з ягоных слоў, з-за падзення абломкаў дронаў. Паводле яго звестак, пацярпелі 18 чалавек.

19 жніўня расійскія каналы распаўсюдзілі відэа з нафтабазы — пажар не ліквідаваны. Па дадзеных мясцовага партала 161.ru, слуп дыму бачны за 90 кіламетраў.

Пажарныя брыгады на месцы змяняюць адзін аднаго, але не могуць скараціць плошчу пажару. Сёння ж мясцовыя ўлады ўвялі рэжым надзвычайнай сітуцыі ў Пралетарску.

Nashaniva.com