Васкрасенскі хваліцца, наколькі многіх палітвязняў схілілі да напісання прашэнняў аб памілаванні. Тры высновы з гэтага
Важна памятаць, што часцей за ўсё гэтага дамагаюцца, фактычна, катаваннямі — невыноснымі ўмовамі ўтрымання. Але яшчэ важней адзначыць два іншыя моманты, піша Сяргей Гезгала.
19.08.2024 / 12:40
Нават у такіх умовах і нягледзячы на гады безнадзейнасці прашэння напісала толькі частка палітвязняў.
Улічвайце, што Васкрасенскі ў свой час працаваў на развал Кампартыі Калякіна, а потым апынуўся ў ініцыятыўнай групе Бабарыкі. Апошнія гады ў палітычным тэатры лукашызму ён аддана граў «апазіцыянера, які раскаяўся». Гэта значыць, што калі ён кажа пра 900 прашэнняў, іх рэальна можа быць і 500, і 300. Васкрасенскі шмат разоў распаўсюджваў інфармацыю, якая не пацвярджалася фактамі.
Але яшчэ важней разумець логіку гэтай сістэмы. Калі Васкрасенскага выклікалі аб гэтым гаварыць на ТБ, значыць, не выключана, што будзе вызваленая новая порцыя палітзняволеных — рыхтуюць глебу.