Беларуска паехала ў папулярны батумскі гатэль — усё ледзь не скончылася кашмарам

Мінчанка Крысціна нядаўна вярнулася з адпачынку ў Грузіі. Разам з сям’ёй беларуска наведала Батумі, дзе спынілася ў папулярным гатэлі, але была моцна расчараваная.

19.08.2024 / 13:17

Будынкі Orbi City. Фота: murka_milliard / Tiktok

Дзяўчына апублікавала ў тыктоку відэа, дзе расказала, што адпачынак у Батумі ледзь не стаў для яе сям’і кашмарам. І ўсё праз тое, што яны засяліліся ў вядомы гатэль Orbi City.

@murka_milliard Мы были в Грузии, в Батуми. Остановились в популярном комплексе Orbi City. Нам совсем не понравилось. «Букинг» не пропустил наш негативный отзыв, поэтому оставляю отзыв здесь #орбисити #orbicity ♬ оригинальный звук - Кристина. Минск

Звонку ён выглядае прывабна, але ўнутры ёсць шмат праблем, кажа беларуска. Першая праблема, з якой сутыкнулася Крысціна — чарга ў ліфт:

«Мы стаялі ў чэргах па 10-15 хвілін, і гэта не так весела, як можа падацца. Далей: на Booking.com было прыкладна вось такое фота з відам з акна, але насамрэч тут грандыёзная будоўля».

Фота: murka_milliard / Tiktok

Таксама ў нумары была зламаная сушылка — давялося пакласці яе на бок, каб хоць неяк пасушыць рэчы. Яшчэ адна праблема — у гатэлі не было паркоўкі для пастаяльцаў:

«Мы былі з машынай. Змаглі яе прыпаркаваць толькі за кіламетр [ад гатэля] і цягнулі ўсе нашы сумкі прыкладна кіламетр.

Калідорчыкі, канечне, у Orbi City неблагія, але ў мяне было адчуванне, што мы прыехалі ў звычайны інтэрнат. Дарэчы, у кожным такім пакойчыку ёсць кухонная пліта, таму ў калідоры пахне ежай».

Ля гатэля. Фота: murka_milliard / Tiktok

У выніку сям’я вырашыла з’язджаць з Orbi City — там было «шумна, бруднавата, вельмі шмат людзей». Замест гэтага беларусы знялі жыллё ў прыгарадзе Батумі. За тое, што выехалі з Orbi City раней за сканчэнне арэнды, яны сплацілі 20 даляраў штрафу, пры тым што суткі ў іх нумары без сняданкаў каштавалі 50 даляраў.

Ролік дзяўчыны сабраў больш за 430 тысяч праглядаў і больш за тысячу каментароў. Шмат карыстальнікаў адзначаюць, што яны або жылі ў Orbi City, або знаходзяцца там проста цяпер, і ім усё падабаецца — маўляў, і ежай не пахне, і від з акна добры, а ліфт даводзіцца чакаць хвіліну-дзве.

Але хапае і тых, у каго менш пазітыўныя ўражанні:

«Цяпер жывем у Орбі, у нумары ёсць пліта, але няма ні патэльні, ні рондаля. А таксама пралкі і мікрахвалёўкі. Больш не вернемся».

«Мы цяпер у Орбі Сіці, чэргаў у ліфт няма, але ліфт платны. Паркоўкі няма, гэта праўда».

«Падпісваюся пад кожным словам. Жудасны гатэль. Нам не далі картку для ліфта, замест двух ложкаў быў адзін вялікі».

«Былі з сябрамі. Яны спыніліся ў Орбі, я з’ехала адразу ў [вёску] Кварыяці. Праз чатыры дні сябры пераехалі ў Кварыяці, шкадуючы, што патрацілі чатыры дні свайго адпачынку ў Орбі».

«Чалавек збярог для вас паветра!» У тыктоку спрачаюцца, ці можна ляжаць у плацкарце ў абутку

Былы гендырэктар Google заявіў, што «дыстанцыйнікі» — гэта бедства сучасных кампаній. Выбухнуў скандал

Блогерка з Венесуэлы праверыла, ці сапраўды ў Беларусі ідэальна чыста, і прайшлася па вуліцах у белых шкарпэтках

Nashaniva.com