Тэмпературныя кантрасты паміж поўначчу і поўднем у Беларусі ўражваюць

У Браславе +21,3°С, у Лынтупах +22,3°С. У Мінску +31,8°С, у Гомелі +33,4°С.

19.08.2024 / 13:59

У аўторак таксама будзе спякотна. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.

Ноччу +14..+20°С, максімальная днём +23..+29°С, па паўднёвым усходзе Беларусі +30..+33°С. 

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Nashaniva.com