Чэргі з легкавых аўтамабіляў на мяжы з Літвой усё ж такі захоўваюцца 

Якая абстаноўка на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай па стане на 14:00?

19.08.2024 / 14:19

Пераход у Беняконях. Grodno.in

Па стане на 14:00 панядзелка ў Беняконях на літоўскай мяжы стаіць 30 легкавікоў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Раніцай паведамлялася, што там чаргі з легкавікоў не было, але, магчыма, гэта была памылковая інфармацыя.

Нагадаем, што з суботы заязджаць у Літву на прыватным аўто можна ўладальніку літоўскага ДНЖ, або літоўскай візы.

Чаргі з аўтобусаў у Беняконях няма. 

У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання стаіць 50 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў таксама няма, стаіць 15 легкавікоў.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 500 легкавікоў і 84 аўтобусы.

Nashaniva.com