Лаўроў: Германія павінна адказаць на пытанні па «Паўночных патоках»

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Германія павінна адказаць на ўсе пытанні па падрыве газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2», паведамляе газета «Известия».

19.08.2024 / 14:36

Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

«Уся гэтая аперацыя задумана для таго, каб нейкім чынам адвесці грамадскую думку ў Германіі, ды і ў свеце ад сапраўдных выканаўцаў, вінаватых і заказчыкаў гэтага тэрарыстычнага акту. Мы будзем настойваць на правядзенні транспарэнтнага міжнароднага расследавання», — заявіў Лаўроў у каментары выданню.

Па словах расійскага міністра, для Берліна «ганебна моўчкі змірацца з тым, як краіну пазбавілі доўгатэрміновай асновы эканамічнага і энергаатрымання».

Сітуацыя з тым, што інфармацыя, якая запытваецца Расіяй, не даецца, але затым з'яўляецца ў СМІ, «нагадвае інсцэніроўку», адзначыў Лаўроў.

Раней 19 жніўня дырэктар трэцяга Еўрапейскага дэпартамента МЗС РФ Алег Цяпкін у інтэрв'ю агенцтву заявіў, што Расія афіцыйна выставіла Германіі прэтэнзіі па расследаванні падрыву «Паўночных патокаў».

Nashaniva.com