Стала вядома, колькі еўрапейцаў наведала Беларусь па пашыраным бязвізе

У Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі падлічылі, колькі жыхароў Еўропы наведала Беларусь за тры тыдні пашыранага бязвізу.

19.08.2024 / 15:00

За першыя тры тыдні дзеяння пашыранага бязвізу Беларусь наведалі 1800 чалавек з еўрапейскіх краін, без уліку Польшчы, Літвы і Латвіі.

Гэта 11% ад агульнай колькасці еўрапейскіх турыстаў. Астатнія — гэта як раз жыхары суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза, для якіх бязвізавы ўезд дзейнічае даўно.

Усяго за тры тыдні Беларусь, паводле афіцыйных звестак, наведалі 17 тысяч турыстаў з Еўропы.

Тураператары адзначаюць, што паток турыстаў далёкі ад таго, што быў да 2020 года — тады кампаніі прымалі па пяць аўтобусаў у тыдзень з сумежных краін ЕС. Цяпер жа, нават нягледзячы на бязвіз, тураператары вымушаныя працаваць з індывідуальнымі турыстамі.

З 19 ліпеня ў Беларусі дзейнічае бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін. Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць знаходзіцца ў Беларусі не больш за 30 дзён запар і не больш за 90 дзён за паўгода.

Nashaniva.com