Ксяндза Паўла Ярашэвіча судзілі за распаўсюд «экстрэмізму»

Ксёндз Павел Ярашэвіч вызвалены — ён атрымаў штраф. Выходныя ён правёў у ІЧУ.

19.08.2024 / 19:31

Клірыка судзілі за распаўсюд «экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП). Па выніках суда яму далі штраф у 1200 рублёў і канфіскавалі тэлефон. 

Як піша «Хрысціянская візія», затрыманы Ярашэвіч быў у пятніцу, 16 жніўня, у ізалятары правёў выходныя.

Nashaniva.com