Колькасць легкавых аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы рэкордна ўпала
Якая абстаноўка на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай па стане на 08:00 аўторка?
20.08.2024 / 08:20
Па стане на 08:00 аўторка ў Беняконях перад літоўскай мяжой стаіць 10 легкавікоў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Чаргі з аўтобусаў няма.
Нагадаем, што з суботы заязджаць у Літву на прыватным аўто можна ўладальніку літоўскага ДНЖ, або літоўскай візы.
У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання стаіць 20 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Затое на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 550 легкавікоў і 70 аўтобусаў.