БЕЛ Ł РУС

Грамадства

ЕСПЧ адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі напярэдадні разгляду яго скаргі ў Бялградзе

20.08.2024 / 8:48

Nashaniva.com

Гэта адбылося за некалькі дзён да разгляду яго скаргі на рашэнне аб экстрадыцыі.

Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт паведаміў, што Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) трэці раз адмовіў яму ў абароне ад экстрадыцыі. Гэта адбылося за некалькі дзён да разгляду яго скаргі на рашэнне аб экстрадыцыі ў Беларусь у апеляцыйным судзе Бялграда, піша Reform.news.

«Гэта значыць, што цяпер у мяне ўсё яшчэ няма ніякай міжнароднай падтрымкі перад абліччам Апеляцыйнага суда 27-га жніўня ў Бялградзе. ЕСПЧ лічыць мой запыт заўчасным. Ён можа змяніць сваё рашэнне …пасля сербскага суда, які будзе апошнім і канчатковым», — напісаў Гнёт у фэйсбуку.

Ён адзначыў, што цяпер яму трэба «падключаць яшчэ больш юрыдычных рэсурсаў унутры Сербіі».

«Яны працуюць толькі па перадаплаце. Заўтра — ужо позна. Сёння — у самы раз», — напісаў ён. У фэйсбуку ж ён паказаў свае рэквізіты, па якіх усе жадаючыя могуць аказаць яму фінансавую падтрымку.

Як паведамлялася, сербскі суд пастанавіў экстрадзіраваць рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Беларус спрабуе дамагчыся адмены гэтага рашэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула