Сусед паставіў у калідоры відэаназіранне. Гэта законна?
Уявіце сабе сітуацыю: сусед усталяваў відэаназіранне ў калідоры паміж кватэрамі жылога дома. Усё б нічога, але вугал агляду камеры дазваляе адсочваць дзеянні іншых жыхароў. Ці законна гэта, патлумачылі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных дадзеных, піша blizko.by.
20.08.2024 / 10:23
Аказваецца, так рабіць нельга. Прынамсі без дазволу іншых суседзяў.
Як адзначылі ў цэнтры, інфармацыя пра чалавека на відэазапісе адносіцца да персанальных даных, калі яна дазваляе ідэнтыфікаваць яго, у тым ліку па знешнасці або іншых прыкметах. А часткай 2 артыкула 18 Закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі прадугледжана, што збор, апрацоўка, захоўванне, даванне, распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы, а таксама карыстанне ёю і апрацоўка прыватных даных ажыццяўляюцца са згоды дадзенага чалавека, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.
Прасцей кажучы, відэаназіранне ў міжкватэрным калідоры не можа праводзіцца без згоды іншых суседзяў, якія могуць быць ідэнтыфікаваныя па запісах. Калі яны не згодныя, то трэба змяніць вугал агляду камеры такім чынам, каб яна ахоплівала выключна дзверы кватэры чалавека, які ўсталяваў відэаназіранне.