ЦАХАЛ знайшоў у сектары Газа целы шасці загінулых ізраільскіх закладнікаў

Абарона абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла, што целы шасці ізраільскіх закладнікаў дасталі з тунэлю ў Хан-Юнісе. Вайскоўцы мяркуюць, што баевікі ХАМАС уцяклі пасля атакі ізраільскага войска.

20.08.2024 / 11:22

Ілюстрацыйнае фота Tsafrir Abayov / AP

Чатыры закладнікі, як лічыцца, былі выкрадзеныя тэрарыстамі ХАМАС з кібуца Нір-Оз, яшчэ двое — з кібуца Нірым.

Падчас нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года ў закладніках аказаўся 251 чалавек. Цяпер, як лічаць улады, у сектары Газа застаюцца 105 закладнікаў, у тым ліку 34 чалавекі, гібель якіх пацверджана ЦАХАЛ, піша «Медуза».

Nashaniva.com