Выпадак пад Мінскам. Пакуль хлопец хадзіў у прыбіральню, яго сяброўка забілася, зваліўшыся з даху крамы

У Сеніцы алкавечарынка маладых людзей на парапеце крамы скончыліся трагічна, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

20.08.2024 / 12:21

Два хлопцы і дзве дзяўчыны вырашылі адпачыць. Закупіўшыся спіртным, яны размясціліся сустракаць світанак проста на парапеце даху крамы.

Адна пара адлучылася, іншы хлопец адправіўся ў прыбіральню, пакінуўшы пазасталую сяброўку на краі даху.

Раптам кампанія пачула гук падзення. Прыбегшы на месца здарэння, маладыя людзі ўбачылі дзяўчыну на зямлі. На жаль, ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла.

Nashaniva.com