Затрымалі мужчыну ў кепцы з «экстрэмісцкім надпісам». На затрыманне прыехалі не менш за шэсць сілавікоў
Мужчыну абвінавацілі ў напісанні няправільных каментароў і што ён насіў рэчы з «экстрэмісцкімі абрэвіятурамі».
20.08.2024 / 13:30
На відэа, якое знялі сілавікі, мужчына кажа, што з'яўляецца ненавіснікам дзейнай улады і супрацоўнікаў РАУС. Ён кажа, што носіць кепку з надпісам ACAB і майку з яшчэ адной абрэвіятурай, якая не спадабалася міліцыянтам. На відэа яна заблюраная.
Блізкі да сілавікоў канал сцвярджае, што мужчына «пісаў гадасці ў інтэрнэце». Што канкрэтна ставяць у віну затрыманаму, не паведамляецца.
Але каб затрымаць мужчыну, прыехалі як мінімум шэсць чалавек.