Беларусаў папрасілі не сігналіць, калі пабачыш лася на дарозе

Мінлясгас адрэагаваў на смяротнае ДТЗ з удзелам лася ў Валожынскім раёне і патлумачыў, чаму беларусы сустракаюць дзікіх жывёл на дарогах усё часцей.

20.08.2024 / 14:15

Фота: УУС Мінаблвыканкама

Апошнім часам выпадкі з'яўленняў дзікіх жывёл на дарогах Беларусі пачасціліся. Часцей за іншых на праезнай частцы заўважаюць ласёў. Нярэдка гэта прыводзіць да трагедый — у аварыях гінуць і людзі, і жывёлы.

Паводле слоў спецыялістаў Мінлясгаса, у ласёў ёсць асаблівасць псіха-фізіялагічных паводзін — яны вельмі павольна рэагуюць на пагрозу, у тым ліку на транспарт. Гэта і прыводзіць да пагрозы сутыкнення.

«Зараз у ласёў набліжаецца перыяд размнажэння (з канца жніўня да пачатку кастрычніка), што прыводзіць да павелічэння рухальнай актыўнасці гэтых жывёл. Жывёлы ў пошуках партнёра могуць перамяшчацца на вялікія адлегласці.

Пры гэтым ласі могуць з'яўляцца зусім у нечаканых для іх месцах: у палях, паблізу населеных пунктаў. Усе гэтыя абставіны павялічваюць верагоднасць сустрэчы з ласём і на аўтамабільнай дарозе», — распавялі ў Міністэрстве.

Кіроўцам варта быць уважлівымі, асабліва ў начны і змрочны час, правільна выбіраць хуткасць руху транспарту, а на небяспечных участках значна яе зніжаць.

Калі кіроўца ўбачыў лася паблізу аўтадарогі рэкамендуецца знізіць хуткасць да мінімальнай.

Не рэкамендуецца падаваць гукавы сігнал пры відзе лася. Гэтым можна справакаваць панічнае паводзіны ў гэтай жывёлы, што ў сваю чаргу можа прывесці да рызыкі сутыкнення з аўтамабілем.

Nashaniva.com