Наста Кудасава. Убачыць паўночнае ззянне і смерць тырана. Верш

Наста Кудасава змясціла ў сваім фэйсбуку верш «Жаданне».

20.08.2024 / 16:11

Наста Кудасава. Фота Дар'і Роскач

Я гладзіла спінкі няўрымслівым водам Дняпра,
Касматым лясам казытала імхоў падпашкі.
Так шмат было гора, ды ўсё-такі — болей дабра
Адмераў мне хтосьці спагадлівы і бязважкі.
Усё, чаго б толькі я ні пажадала знайсці,
Ён шчодра даваў мне — хіба ж наракаць я стану?
Адно засталося жаданне: паспець пры жыцці
Убачыць паўночнае ззянне і смерць тырана.

Nashaniva.com