Пад кантролем УСУ ў Курскай вобласці 1263 кв. км і 93 населеныя пункты — Сырскі
Тэрыторыя ў Курскай вобласці, якую занялі УСУ, пашырылася да 1263 кв. км, а колькасць населеных пунктаў пад кантролем Украіны — да 93, паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Рада».
20.08.2024 / 18:37
«За перыяд вядзення наступу на тэрыторыі Курскай вобласці ўзброеныя сілы прасунуліся на глыбіню абароны праціўніка ад 28 да 35 км. Далейшыя дзеянні нашых войскаў на гэтым кірунку наўпрост будуць залежаць ад развіцця аператыўнай абстаноўкі», — заявіў Сырскі, дэманструючы адпаведную карту.
Уладзімір Зяленскі ўчора заявіў, што Узброеныя сілы Украіны кантралююць 92 населеныя пункты ў Курскай вобласці, пад кантролем УСУ знаходзіцца больш за 1250 кв. км тэрыторыі.