Пад Льговам у акружэнне трапілі часці расійскай 18-й дывізіі

Z-ваенкар Юрый Падаляка распавёў, што вядома пра падзеі на Курскім кірунку на вечар 20 жніўня.

20.08.2024 / 19:10

Мапа ад Юрыя Падалякі

Падаляка прызнаецца, што на Льгоўска-Суджанскім участку змены не на карысць расіян.

Паводле інфармацыі ваенкара, украінцы перакінулі рэзервы (батальён 95-ай ДШБр, узброены нямецкімі БМП «Мардэр») і спрабуюць узяць пад свой кантроль Малую Локню.

«Перад гэтым ён [праціўнік] абышоў нашы пазіцыі паміж гэтым сялом і Рускім Парэчным, перарэзаўшы дарогу паміж імі, і такім чынам узяў часткі 18-ай мсд [мотастралковай дывізіі] у аператыўнае атачэнне. Таксама ідуць яго спробы адначасова ажыццявіць і ахоп Рускага Парэчнага, каб прымусіць наш гарнізон тут адысці», — піша Падаляка.

Як ён сцвярджае, цяпер там «вельмі цяжкі ідзе бой».

«Працуе наша авіяцыя, артылерыя, БПЛА. Але нават гэта пакуль не адкінула праціўніка. Той упарта лезе наперад», — канстатуе ваенкар.

Са словаў Падалякі, украінскія войскі нарошчвалі ціск таксама на Глушкоўскім кірунку, дзе лагістыку расіян ускладніла знішчэнне ўсіх мастоў цераз Сейм.

У кірунку Гір'яў-Белага, са слоў ваенкара, зменаў у лініі баявога сутыкнення не адбылося.

Пад кантролем УСУ ў Курскай вобласці 1263 кв. км і 93 населеныя пункты — Сырскі

«Ахматавец проста збег разам з намі, камандзіры нас кінулі». Аповед палоннага расійскага салдата з-пад Суджы

Пастка зачынілася. Выглядае, украінцы сапраўды знішчылі ў Курскай вобласці трэці мост

Nashaniva.com