Інфармаваны расійскі ваенкар заявіў, што ўкраінскія войскі перайшлі ў наступ у Запарожскай вобласці

Ваенкар Romanov Лайт напісаў у тэлеграм-канале, што ўкраінцы наступаюць у акупаваным Палогаўскім раёне Запарожскай вобласці. 

20.08.2024 / 22:21

Ён тлумачыць гэта тым, што расійскія войскі адтуль перакінулі на абарону Курска.

Лінія фронту там праходзіць між гарадкамі Гуляй-Поле (украінцы) і Палогі (стаяць расіяне).

Nashaniva.com