Мэр Масквы паведаміў пра адзін з самых маштабных налётаў беспілотнікаў на расійскую сталіцу
Збілі каля 10 дронаў.
21.08.2024 / 07:11
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў у сваім тэлеграм-канале пра адзін з самых маштабных налётаў на сталіцу Расіі, у выніку якой расійская СПА нібыта збіла 10 дронаў.
«Сіламі СПА Мінабароны гэтай ноччу збіта 10 штук (БПЛА). Гэта адна з самых маштабных спробаў атакаваць Маскву з дапамогай беспілотнікаў за ўвесь час», — напісаў ён.
Пра збіццё дронаў паведаміў таксама тэлеграм-канал BAZA.