Каханне прайшло. Джэй Ло і Бен Афлек сапраўды разводзяцца
Спявачка Джэніфер Лопес падала заяву на скасаванне шлюбу з акцёрам Бэнам Афлекам, піша амерыканскі партал TMZ.
21.08.2024 / 09:44
Афлек і Лопес на прэм'еры музыкальнага фільма пра спявачку «Гэта я… зараз: гісторыя кахання» ў лютым 2024 года. Фота: Axelle / Bauer-Griffin / FilmMagic
Адносіны зорнай пары пачаліся яшчэ ў пачатку нулявых, вяселле адбылося толькі ў 2022. Наперадзе ў Афлека і Лопес доўгая спрэчка наконт падзелу маёмасці.
Пара пазнаёмілася ў снежні 2001 года на здымках рамантычнай камедыі «Джылі». Неўзабаве яны пачалі сустракацца, а ў лістападзе 2002-га Бэн Афлек зрабіў Джэй Ло прапанову рукі і сэрца. Аднак да алтара яны так і не дайшлі, адмяніўшы вяселле за некалькі дзён да прызначанай даты.
У 2021-м яны аднавілі свае стасункі, а ўжо праз некалькі месяцаў Бэн зноў прапанаваў Джэніфер стаць яго жонкай. Улетку 2022 года стала вядома, што яны таемна пажаніліся, а затым згулялі вяселле ў маёнтку акцёра ў Джорджыі
А пару тыдняў таму Джэй Ло «выпадкова засвяціла» руку без пярсцёнка.
Джэй Ло перастала насіць заручальны пярсцёнак. Канец гісторыі кахання
Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ