Даляр аднавіў рост
На таргах 21 жніўня амерыканская валюта вырасла на 1,53 капейкі да 3,1827 беларускага рубля.
21.08.2024 / 10:43
Даляр пасля моцных ваганняў на мінулым тыдні расце чацвертыя таргі. Учора амерыканская валюта вырасла на капейку, у панядзелак на палову капейкі.
Еўра вырас на 2,6 капейкі да 3,53 рубля.
Расійскі рубель апусціўся амаль на дзве капейкі да 3,5173 за 100 адзінак.
Юань вырас на 1,82 капейкі да 4,461 за 10 адзінак.