У Мінску прадаюць асабняк за шалёныя $4,5 мільёна

Гэта самы дарагі дом з тых, што сёння прадаюцца ў Беларусі.

21.08.2024 / 11:10

Фота тут і далей: realt.by

Дом, выстаўлены на продаж за 4,5 млн даляраў, знаходзіцца ў закрытым пасёлку на вуліцы Кальцова ў Мінску, каля Цнянскага вадасховішча.

Блочны дом пабудавалі ў 2011 годзе, яго плошча — 472 квадратныя метры. Участак — 20 сотак.

На першым паверсе асабняка — хол, гасцёўня, кухня-сталовая. На другім — кабінет і спальні.

На цокальным паверсе зрабілі зону адпачынку з саунай і більярдам.

Камунікацыі ў доме цэнтральныя, ацяпленне — газавае. 

Nashaniva.com